На гэтым тыднi мы пагаворым пра слова, якое глыбока кранае кожнага з нас – «Радзіма».
Што ж азначае «Радзіма»?
Слова «Радзіма» мае два важныя значэнні, якія дапаўняюць адно аднаго:
-Наша родная краіна, дзяржава. Гэта тая зямля, грамадзянамі якой мы з’яўляемся, дзе мы жывем, працуем, дзе будуецца наша будучыня. Гэта Беларусь – наша вялікая, агульная Радзіма, з яе гісторыяй, культурай і традыцыямі.
-Месца, дзе мы нарадзіліся і выраслі. Гэта можа быць родны горад, вёска, ці нават канкрэтны дом, дзе прайшлі нашы дзяцінства і юнацтва. Гэта наш «родны куток», які заўсёды застаецца ў сэрцы, незалежна ад таго, дзе мы знаходзімся.
Ствараем калаж «Беларусь мая сінявокая»
Каб лепш адчуць і выказаць сваю любоў да Радзімы, мы прапануем вам стварыць калаж пад назвай «Беларусь мая сінявокая». Гэты калаж стаý нашым асабістым выказваннем любові да роднай зямлі, адлюстраваннем таго, што для вас значыць слова «Радзіма». Няхай ён будзе напоўнены цяплом, шчырасцю і прыгажосцю нашай сінявокай Беларусі!








