На гэтым тыдні мы пазнаёмілiсь са словам «парасон». Гэта вельмі карысная рэч, якая дапамагае нам у дажджлівае надвор’е.
Аплікацыя “Парасон”
Выхаванцы зрабілi прыгожую аплікацыю пад назвай “Парасон”. Дзецi выкарыстоўвалi каляровую паперу, клейстар і нажніцы, каб стварыць свой уласны яркі парасон. Гэта выдатны спосаб правесці час і навучыцца чамусьці новаму!




